Сталічныя шматдзетныя сем'і атрымаюць матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года

13 августа 2013
Аднаразовая выплата складзе 307 тысяч рублёў на кожнага школьніка. Грошы трэба паспець атрымаць да канца гэтага месяца. Калі бацькі не змогуць гэтага зрабіць у жніўні, то ёсць магчымасць атрымаць дапамогу ў верасні.

Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама: Бацькі з ліку шматдзетных сем'яў павінны звярнуцца ў школы па месцы вучобы дзіцяці і даць даведку аб складзе сям'і, астатні пакет дакументаў падрыхтуе адміністрацыя школы.

Адзначым, сёння ў Мінску больш за 8 тысяч шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца 13 тысяч дзяцей школьнага ўзросту.