На паўночны ўсход ЗША падступае рэкордны холад

13 февраля 2016

Паводле звестак амерыканскай Нацыянальнай метэаслужбы, арктычная паветраная маса нясе з сабой моцныя вятры. Усім амерыканцам, якія жывуць у гэтым рэгіёне, прадпісана рыхтавацца да надзвычайных сітуацый. У заяве метэаролагаў адзначаецца, што маразы могуць быць патэнцыяльна небяспечныя для жыцця. У асобных раёнах слупок тэрмометра можа апусціцца да 40 градусаў.