Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 месцаў для падарожжаў паводле версіі National Geographic

20 ноября 2019

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 месцаў для падарожжаў у 2020 годзе паводле версіі National Geographic. Турыстам прапаноўваюць наведаць адзін з апошніх куткоў дзікай прыроды, які захаваўся ў Еўропе. Асаблівую цікавасць уяўляюць яго насельнікі: еўрапейскі зубр, шматлікія віды птушак і млекакормячыя. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні - кастрычніку.