Да падарожжа на "Цягніку Памяці" рыхтуюцца 45 школьнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Даведаліся, калі і адкуль стартуе тур

11 апреля 2024

У Мінску выбралі тых, хто адправіцца ў патрыятычнае падарожжа на "Цягніку Памяці". Фінальны этап адбору прайшоў на базе Нацыянальнага  цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Жаданне атрымаць запаветны білет выказалі 16 тысяч вучняў 10-х класаў з усёй краіны, але толькі 70 дайшлі да фіналу. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія праявілі сябе ў вучобе, валанцёрскай дзейнасці, а таксама ў рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах. Журы ацэньвала візітную картку, партфоліа і эсэ на тэму "Пра тую вясну...".

У падарожжа адправяцца 45 школьнікаў. Тур стартуе 22 чэрвеня з Брэста. За два тыдні маладыя людзі наведаюць памятныя мясціны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, музеі, выставы і рэканструкцыі, а таксама сустрэнуцца з ветэранамі. Усяго ў акцыі возьмуць удзел 205 юнакоў і дзяўчат  з Беларусі, Расіі і іншых краін СНД.