Беларусы паказалі лепшы вынік у першым заездзе "Танкавага біятлона"

30 июля 2018

Трасу працягласцю больш за 4 кіламетры наша каманда пераадолела за 22 хвіліны. Адставанне ад наступнага праследавальніка склала дзве хвіліны. Стралялі дакладна: патрапілі ва ўсе пяць мішэняў - гэта ўмоўныя танкі і верталёт. Наступны заезд у беларускіх танкістаў заўтра. Па выніках гонкі вызначаць фіналістаў "Танкавага біятлона", якія выступяць у "Эстафеце".

Міжнародныя Армейскія гульні праходзяць на працягу двух тыдняў на 24 палігонах 7 краін. Імёны пераможцаў стануць вядомыя 11 жніўня на ўрачыстай цырымоніі закрыцця.