У Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва

15 марта 2018
Рознічныя цэны на бензін і дызель выраслі на адну капейку. Раней кошт змяняўся ў суботу, 10 сакавіка. Тады ж Белнафтахім паведаміў, што пачаў ужываць новы механізм фарміравання цэн на паліва. У залежнасці ад сусветных цэн на нафту ён прадугледжвае магчымасць як павышэння, так і паніжэння кошту паліва.