Беларусы па-ранейшаму дрэнна арыентуюцца ў фінансавых прадуктах

12 декабря 2013

Паводле сумесных даследаванняў Нацыянальнага банка і Акадэміі навук, каля 40% апытаных рэспандэнтаў маюць здавальняючы ўзровень фінансавай пісьменнасці, большасць карыстальнікаў фінансавых паслуг не разбіраюцца ў банкаўскіх тэрмінах і толькі некаторыя з іх сочаць за навінамі і зменамі, якія адбываюцца на фінансавых рынках.


Падрабязнасці - у Наталлі Кузьміцкай.


Дрэнна арыентуецца ў фінансавых прадуктах, слаба інфармаваны аб механізмах абароны сваіх правоў, у фінансавай сферы карыстаецца толькі некалькімі асноўнымі паслугамі, у топе якіх аплата камунальных рахункаў і абмен валют. Такі партрэт тыповага карыстальніка фінансавых паслуг у Беларусі.


Год назад Нацыянальны банк запусціў праграму па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва і вынікі сацыялагічнага даследавання яшчэ раз пацвярджаюць праблемнасць гэтага пытання і правільнасць выбранага курсу.


Святлана Кройтар, загадчыца сектара методыкі і практыкі прыкладных сацыялагічных даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі: Прыкладна 60% насельніцтва, апытанага па выніках даследавання, выказала перакананне, што іх узровень фінансавых ведаў вышэй за сярэдні, здавальняючы, у той жа час, па выніках тэстаў фінансавай матэматыкі, аказалася ўсяго 35-40%.


Як высветлілася, для большасці такія паняцці як крэдытная гісторыя, плаваючая працэнтная стаўка і акцыя - па-ранейшаму незразумелая навука. Для розных катэгорый грамадзян Нацыянальны банк распрацоўвае навучальныя праграмы і дапаможнікі.


Юлія Саковіч, начальнік аддзела фінансавай пісьменнасці кіравання рэгулявання небанкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Беларусі:


Сёлета, Нацбанк заключыў дагавор з украінскай кампаніяй на набыццё мультфільма Азбука грошай, або Як дапамагчы дзіцяці вырасці багатым. Выходзяць супрацоўнікі Нацбанка, галоўных упраўленняў Нацбанка па абласцях, выходзяць у школы, у ВНУ, з мерапрыемствамі, ацэньваюць узровень фінансавых ведаў.


Разам з тым, сітуацыя не фатальная, яна патрабуе часу і ўвагі, траціна апытаных беларусаў адсочваюць інфармацыю аб фінансавых рынках у залежнасці ад пэўнага выпадку, і ўжо амаль палова навучылася аптымізаваць свае выдаткі і назапашваць грашовыя сродкі.