Беларускія школьніцы заваявалі два залатыя медалі на экалагічнай алімпіядзе ў Кеніі

16 апреля 2019
Беларускія школьніцы  заваявалі два залатыя медалі на экалагічнай алімпіядзе ў Кеніі,  якая праходзіць у гэтыя дні  ў Найробі.  Паліна Баравікова  і Марыя Лаўрыва  абышлі 550 юных эколагаў з 18-ці краін. Аўтары праектаў - навучэнцы Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ўзнагароджаныя залатымі медалямі і спецыяльнымі сертыфікатамі. Штогадовая алімпіяда Golden Climate - маштабны міжнародны конкурс,   які накіраваны на прасоўванне глабальнага разумення экалагічных праблем сярод моладзі.