У Лондане адбылося рэтра-аўташоу

28 февраля 2017

Яркія і бліскучыя, нібы ўчора сышлі з канвеера. У Лондане адбылося рэтра-аўташоу. Увазе наведвальнікаў прапанавалі ўнікальныя рарытэты мінулага стагоддзя. Сярод марак - Hispano-Suiza, Mercedes-Benz і цэлая калекцыя Ferrari. Усяго дваццаць адна машына, па дзве-тры мадэлі з розных дзесяцігоддзяў. Іх сукупны кошт перавышае 140 мільёнаў еўра. Большасць аўто яшчэ і ездзіць. Нават сёння яны здольныя пазмагацца з сучаснымі мадэлямі.