Беларуская навука панесла цяжкую страту

23 апреля 2015

Беларуская навука панесла цяжкую страту. На 86-м годзе жыцця памёр акадэмік Леанід Міхайлавіч Сушчэня. Доктар біялагічных навук, прафесар быў прэзідэнтам нашай акадэміі каля пяці гадоў. Навуковец пакінуў сапраўды вялікую спадчыну – больш за 200 работ і манаграфій. У першую чаргу, у галіне заалогіі, гідрабіялогіі і экалогіі. Леанід Сушчэня быў ідэйным натхняльнікам і лідарам беларускай гідрабіялагічнай школы і ўнёс значны ўклад у развіццё даследаванняў па экалагічнай фізіялогіі водных арганізмаў.

Спачуванні родным, блізкім і калегам выбітнага навукоўца выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.