У Аўстраліі падчас тушэння ляснога пажару пацярпеў крушэнне верталёт

13 ноября 2019
З яго дапамогай  на палаючы лес недалёка ад горада Брысбена скідвалі ваду. Машына разбілася. Паведамляецца, што пілот жывы. Яго шпіталізавалі. У раёне бедства ідзе эвакуацыя мясцовых жыхароў. У штаце Квінсленд зараз налічваецца звыш 60 ачагоў узгарання. Барацьба з полымем абцяжарана складанымі  ўмовамі надвор’я. Сіноптыкі гавораць, што дажджу чакаць не варта.