БелМАПА стане адным з адукацыйных цэнтраў Міжнароднай федэрацыі дыябету

28 февраля 2018

Заяўка Беларусі ўжо адобрана. Для абмеркавання будучых сумесных праектаў у Мінск прыбыў кіраўнік Федэрацыі дыябету Нам Хан Чо. Разам з беларускімі медыкамі ён абмеркаваў пытанні ранняй дыягностыкі захворвання і лекавай тэрапіі.

Зараз на дыябет розных тыпаў хварэюць каля 300 тысяч беларусаў. А ва ўсім свеце штогод ад гэтага захворвання паміраюць 5 мільёнаў чалавек.