Музычны тэатр на месяц стане пляцоўкай для спектакляў Свярдлоўскай музкамедыі

5 сентября 2015

З Екацярынбурга ў беларускую сталіцу прыбыў акцёрскі калектыў, сімфанічны аркестр, ансамбль выхаванцаў дзіцячай студыі і нават усе тэхнічныя работнікі сцэны. Гэта ўжо трэці візіт тэатра, які суправаджаецца поўным аншлагам у зале. Музычныя спектаклі для дарослых і для дзяцей, аперэты, мюзіклы - усё гэта ў афішы тэатра.

Дэкарацыі, касцюмы і сцэнічнае абсталяванне вагой у 55 тон дапамогуць ажывіць спектаклі, а іх у афішы ўсяго 10. Таксама тэатр дасць два вакальна-інструментальныя канцэрты.