Беларусь займае 35-е месца сярод краін з найлепшымі ўмовамі жыцця для дзяцей

1 июня 2018

Адзначым, Беларусь займае 35-е месца сярод краін з найлепшымі ўмовамі жыцця для дзяцей, абагнаўшы Расію і ЗША. Рэйтынг апублікавала міжнародная дабрачынная арганізацыя Save the Children. Усяго ў спісе 175 краін. Рэйтынг складалі на падставе паказчыкаў, якія датычацца дзіцячага здароўя, адукацыі, працы, шлюбу, нараджэння дзяцей, узроўню насілля і смяротнасці. У першую тройку ўвайшлі Сінгапур, Славенія і Нарвегія.