Больш за 200 шматкватэрных дамоў плануюць абнавіць у Мінску ў 2024 годзе: капітальны рамонт пачалі па 80 адрасах

27 февраля 2024

Капітальная трансфармацыя сталічнага жылфонду. Толькі сёлета ў Мінску плануюць абнавіць звыш мільёна квадратных метраў, гэта больш за 200 шматкватэрных дамоў. Увесь спіс даступны на сайце гарадской жыллёвай гаспадаркі. Так, у працэсе цалкам мяняюць дах, рамантуюць фасады і пад'езды, мадэрнізуюць інжынерную камунікацыю. Ужо капітальны рамонт пачалі па 80 адрасах. Будаўніча-мантажныя работы і па вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава. Шматпавярхоўка № 64, адначасова тут працуюць звыш паўсотні чалавек. Дэдлайн - праз паўгода. Усяго ж у Кастрычніцкім раёне зараз комплексны апгрэйд праводзяць на 7 аб'ектах.

Да кожнага дома падыход індывідуальны. Сітуацыю папярэдне вывучаюць спецыяльныя камісіі. У сярэднім жыллё ў 5 паверхаў рамантуюць ад 3 да 6 месяцаў, вышынныя аб'екты - даўжэй. Пры статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці  гэта максімальныя 14 месяцаў. Капітальны рамонт шматпавярховак часта суправаджае і комплекснае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.