У Беларусі ўкаранёны эксперыментальны метад лячэння нарказалежнасці

5 ноября 2019
Прафілактыка наркаманіі - самы эфектыўны метад барацьбы з хваробай. Пазбавіцца ад наркатычнай залежнасці вельмі складана, а частата рэцыдываў часам перавышае 80 %. Таму ў навучальных і іншых установах праводзяцца розныя прафілактычныя метады па барацьбе з ужываннем наркотыкаў. Але калі чалавек ужо залежны, прафілактыка дарэмная. Тут ужо патрэбна рэабілітацыя. Міністэрства аховы здароўя, МУС, а таксама Мінпрацы і сацабароны 2 месяцы таму запусцілі эксперыментальны цэнтр для нарказалежных. Яго з'яўленне выклікана адной са значных негатыўных тэндэнцый, якія выяўляюцца  апошнім часам - ростам латэнтнасці наркаманіі. Галоўная задача - зноў вярнуць пацыента ў соцыум, знайсці яму працу і паказаць, што жыццё бывае іншым (вiдэа).