Беларусь адзначае Дзень Перамогі

9 мая 2014

Роўна 69 гадоў таму савецкі народ адваяваў сваю незалежнасць у барацьбе з фашызмам. І сёння беларусы, як і мільёны людзей па ўсім свеце, аддаюць даніну памяці героям, якія, не шкадуючы жыцця, ваявалі за Вялікую Перамогу. У чэрвені 1941 наша краіна першая з саюзных рэспублік прыняла ўдар ворага на сябе. За свабоду Беларусь заплаціла вялізную цану: акупанты спалілі і разбурылі сотні гарадоў і тысячы сёлаў, наша краіна страціла кожнага трэцяга жыхара. Але ніякія пакуты і выпрабаванні не змаглі зламаць баявы дух герояў. Беларусы перамаглі, абаранілі краіну - такая перамога ёсць не ў кожнага народа.