У Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова папаўненне

7 марта 2014
Гандбалісты зборнай Беларусі Дзяніс Рутэнка, Дзмітрый Нікуленкоў, Максім Бабічаў і Сяргей Шыловіч зараз афіцыйна гульцы Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова. Напярэдадні яны былі прадстаўлены балельшчыкам каманды. Нагадаем, дадзены пераход стаў магчымым пасля таго, як сталічнае Дынама аб'явіла аб выхадзе з ліку ўдзельнікаў чэмпіянату Беларусі, а сваіх гульцоў аб'явіла вольнымі агентамі.