Дом сямейнага тыпу ў Чавусах стаў 53-м у Магілёўскай вобласці

12 марта 2021
Сімвалічны ключ ад рэальнага дома. Падарунак уручаны сям'і Наталлі і Паўла Панцялеевых. Гэта камфортны катэдж у Чавусах для выхавання сваіх і прыёмных дзяцей. Увогуле цеплынёй і клопатам тут акружаны 9 дзетак. У доме сямейнага тыпу, на рэканструкцыю якога спатрэбілася звыш 100 тысяч рублёў дзяржінвестыцый, 6 пакояў. Ёсць кухня, гасцёўня, электрычнае ацяпленне. Сям'я пераехала з Магілёва. Падарункі: бытавая тэхніка, цацкі ўручаны ад Дзіцячага фонду, раённага выканаўчага камітэта, спонсараў і дабрачынных арганізацый.

Дом сямейнага тыпу ў Чавусах стаў 53-м у Магілёўскай вобласці. Зараз у іх пражываюць звыш паўтысячы дзяцей.