Аўтары аднаўлення Тураўскага крыжа атрымалі прэмію "За духоўнае адраджэнне"

29 декабря 2020
І яшчэ пра тых, чыя праца прызнана на самым высокім узроўні. Сёння ўказам прэзідэнта прысуджаны прэмія "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі прэзідэнта  дзеячам культуры і мастацтва. І гэта таксама добрая калядная традыцыя, якой ужо чвэрць стагоддзя. Аб людзях розных прафесій, якімі па праве можам ганарыцца,  - Алена Борматава.

Сакральная святыня Беларусі - Тураўскі крыж. Ён знік падчас землетрасення XIII стагоддзя. Ніякіх выяў не захавалася. Дакладнага апісання напрыстольнага крыжа таксама не існуе. Амаль 60 гадоў таму прафесар Пётр Лысенка  падчас раскопак старажытнага Турава знайшоў 4 свінцовыя медальёны. Яны і сталі асновай аднаўлення культавага помніка. Два гады даследаванняў і год працы. Адноўлены крыж – не проста царкоўны прадмет, гэта машчавік. 

У аснове адноўленай нацыянальнай святыні нятленнае дрэва – кіпарыс. Яго традыцыйна выкарыстоўваць для царкоўных вырабаў. Крыж пакрыты залатымі пласцінамі, як гэта рабілі ў XII  стагоддзі. Аздоблены каштоўнымі камянямі – калекцыйны ізумруд, рубін, лазурыт і гранат. Яго вышыня  -  50 з паловай сантыметраў, вага  - 1 кілаграм 200 грамаў. 

Здаўна храм асацыяваўся ў людзей з дапамогай  духоўнай і маральнай. Традыцый і канонаў сваіх папярэднікаў прытрымліваюцца і сучасныя святары. Справы міласэрнасці ў прыярытэце духоўных асоб. Культурныя праекты, сацыяльная дапамога і медыцынская рэабілітацыя – асноўныя кірункі дзейнасці сучасных настаяцеляў.

Духоўнасць, міласэрнасць - каноны служэння святара

Дэсантнік, ветэран ваеннай разведкі, які ў 90-х прайшоў праз гарачыя пункты Саюза, з дзяцінства рыхтаваў сябе да службы, марыў быць як Шцірліц. Служыць і зараз, але людзям. І служба гэта не мае абмежаванняў па часе. Апроч літургій, шмат працы – прыход невялікі і многа прыходзіцца рабіць святару. Каб людзям было цёпла, трэба працепліць храм. Калі служба пачынаецца ў 9 раніцы, настаяцель на працу прыходзіць у 7. Апрача таго,  дапамога інвалідам – маральная, фізічная, матэрыяльная. 

Стваральнікі музея пад адкрытым небам атрымалі спецпрэмію прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва

10 гадоў на рэалізацыю мары – стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам. Беларускі скансен працуе ў Белавежскай пушчы. Займае 18 гектараў. Камянюкі некалькі стагоддзяў прывабліваюць навукоўцаў. Тут выяўлена некалькі дзясяткаў помнікаў археалогіі. Месца, якое яшчэ з мезаліту – сярэдняга каменнага веку - засялялі людзі. А вывучэнне артэфактаў паказала, што нават 5 тысяч гадоў таму нашы продкі займаліся сельскай гаспадаркай. Гэта комплексны навукова-даследчы турыстычны цэнтр. 

Гэта комплексы розных эпох – ад каменнага веку да сярэднявекоўя. Своеасаблівае падарожжа на машыне часу па гісторыі нашай краіны.
 

Вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода за стварэнне экспазіцыі "Абарона Усходняга форта"

Адна са старонак – гэта Вялікая Айчынная вайна. Фарпостам нашай памяці назаўжды застанецца Брэсцкая крэпасць-герой, сімвал мужнасці, гераізму. Нацысты хацелі ўзяць цытадэль за некалькі гадзін, аперацыя расцягнулася на месяц. Апошні арганізаваны ачаг абароны – Усходні форт. Тут пад камандаваннем маёра Гаўрылава змагаліся некалькі соцень чалавек. Была наладжана тэлефонная сувязь, дзейнічала разведка. Яшчэ ў савецкі час тут мусілі адкрыць музей. Але казематы выкарыстоўвалі як склад. Толькі сёлета дзякуючы праекту Саюзнай дзяржавы стварылі экспазіцыю. 400 квадратных метраў. Задзейнічаны ўнутраны і знешні валы. Усходні форт завяршыў музеефікацыю цытадэлі і Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.