Форум, прысвечаны генацыду беларускага народа, прайшоў у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

21 июня 2022
Захаваць гераічную спадчыну, а таксама не дапусціць фальсіфікацыі гістарычнай памяці! Напярэдадні значнай даты ў гісторыі нашай краіны - 22 чэрвеня - у сталіцы працягваюцца дыялогавыя пляцоўкі. Так, адзін з найбуйнейшых форумаў, прысвечаных генацыду беларускага народа, прыняў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Каля 200 удзельнікаў, сярод якіх пракурор горада Мінска, кіраўніцтва сталіцы, палітолагі, а галоўнае - шмат моладзі. Дарэчы, менавіта да іх у анлайн-фармаце звярнуўся і новы старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Алег Раманаў.