Аляксандр Саладуха паспрабуе паўтарыць знакаміты трук Жан-Клода Ван Дама

1 августа 2017

Самы эксцэнтрычны артыст беларускай эстрады Аляксандр Саладуха паспрабуе сесці на шпагат і паўтарыць знакаміты трук Жан-Клода Ван Дама. Ролік, што анансуе "Спецыяльны рэпартаж" Агенцтва тэленавін, сёння ў топе інфармацыйных агенцтваў. За першыя дзве гадзіны відэа паспела набраць больш за 50 тысяч праглядаў на старонках АТН у сацыяльных сетках і трапіла ў трэнд YouTube. У труку, у адрозненне ад галівудскай зоркі, Аляксандр Саладуха замест грузавікоў аддаў перавагу дзвюм танкавым гарматам, а замест джынсавай кашулі і штаноў ваенную форму і фірменную ўсмешку. Убачыць увесь эксперымент цалкам можна будзе 10 жніўня ў эфіры "Спецыяльнага рэпартажу" на "Беларусь 1".