У Круглянскім раёне запрацавала траса для картынга

28 ноября 2015

Беларускія інвестыцыі - у беларускія гарады. Такая схема стала добрай практыкай і ў Магiлёускай вобласцi. Як прыклад - райцэнтр Круглае. Эканамісты адносяць яго да так званых монагарадоў, дзе жыццё залежыць ад горадаўтравальнага прадпрыемства. У Круглым гэта ПМК-266, якая шмат iнвесцiруе ў райцэнтр. З падрабязнасцямi наш магілёўскі карэспандэнт Крысціна Каранкевіч.

Круглае - адзін з райцэнтраў Магілёўскай вобласці, які пастаянна развіваецца. Рытм жыцця тут задае Круглянская ПМК-266. Да прыёму гасцей абласнога свята “Дажынкі” будаўнікі літаральна аднавілі гарадскі пасёлак. І ўжо сёння плануюць праекты на наступны год.

За год на будаўніча-мантажных работах ПМК асвоіла каля 400 мільярдаў рублёў. 55 з іх прыпалі на Круглае і раён. Большая частка пайшла на "Дажынкі", астатняе - на будаўніцтва 40-кватэрнага дома ў гарадскім пасёлку для маладых сем’яў.

З нядаўняга часу ў Круглянскім раёне запрацавала траса для картынга - так Круглянская ПМК падтрымала ініцыятыву рэспубліканскага ДТСААФ па стварэнні такіх арганізацый менавіта ў раёнах, каб развіваць авіямадэльны, матацыклетны спорт.

Да таго ж, такім спосабам тут плануюць прыцягнуць у раён як мага больш турыстаў. Сёння па трасе плошчай 80 на 80 метраў карты наразаюць крутыя віражы. За рулём - старшакласнікі мясцовай школы.

Тры гоначныя аўтамабілі для заняткаў перадала шклоўская арганізацыя ДТСААФ. На выхадных выстройваюцца чэргі з тых, хто хоча адчуць сябе гоншчыкам і папрактыкавацца ў кіраванні аўтамабілем. У першасным аб’яднанні ДТСААФ плануюць нават адкрыць гурток па гэтым відзе спорту.

Побач будуецца траса для квадрацыклаў, яшчэ будзе вела- і лыжаролерная. У ПМК упэўненыя: дзякуючы гэтым спартыўным аб’ектам нават у міжсезонне дэфіцыту турыстаў не будзе.