Арганізацыя Save the Children апублікавала рэйтынг краін з лепшымі ўмовамі для жыцця дзяцей

31 мая 2018

Напярэдадні свята Міжнародная дабрачынная арганізацыя Save the Children апублікавала рэйтынг краін з самымі лепшымі ўмовамі для жыцця дзяцей. Мацярынству і дзяцінству ў Беларусі надаецца павышаная ўвага. Са 175 краін мы займаем 35-ае, абагнаўшы Расію і ЗША. Рэйтынг засноўваўся на 8 паказчыках, якія датычацца дзіцячага здароўя, адукацыі, працы, шлюбу, нараджэння дзяцей, узроўню гвалту і смяротнасці.

У ТОП-3 увайшлі Сінгапур, Славенія і Нарвегія.