Сёлета сельскаму турызму 15 гадоў

13 декабря 2017

Не толькі пакаштаваць прадукты фермерскіх гаспадарак, але і паслухаць народных музыкантаў і прагуляцца па экасцежцы прапаноўваюць аграсядзібы і этнаграфічныя комплексы Мінскай вобласці. Дарэчы, сёлета сельскаму турызму 15 гадоў - за гэты час у нашай краіне створана больш за дзве тысячы аграсядзіб, распрацаваныя турыстычныя маршруты і пазнавальныя праграмы. Сёлета ў Бярэзінскім запаведніку адкрыўся адзіны ў Беларусі музей міфаў, а ў Валожынскім раёне створана карта крэатыўнага турызму.

Аграсядзібы і этнаграфічныя комплексы Мінскай вобласці падрыхтавалі і новыя навагоднія праграмы.