Жыхар Маладзечна набыў рэтрааўтамабіль 67 года выпуску і аднавіў яго

24 апреля 2019

"Запарожац" на вуліцах сучаснага горада. Жыхар Маладзечна набыў рэтрааўтамабіль 67 года выпуску і аднавіў яго. На гэта Юрыю Мазінскаму спатрэбілася тры гады. Адрэстаўраваць чатырохколага неабходна было ад кузава і салона да кожнага болціка, які даўно пакрыўся ржой. Арыгінальныя запчасткі мужчына шукаў не толькі ў Беларусі, але і суседніх краінах. Зараз на “запарожцы” сям'я Мазінскіх часам выязджае ў лес альбо на возера - машына і сёння разганяецца да 70 кіламетраў за гадзіну.

Зараз у майстра на рэстаўрацыі  матацыкл "Ява". На двухколавым ён катаўся яшчэ падлеткам. Матацыкл ужо гатовы для зборкі, Юрыю засталося толькі знайсці некалькі арыгінальных дэталяў.