Аргенціна гатова да правядзення саміту "Вялікай дваццаткі"

30 ноября 2018

Аргенціна гатова да правядзення саміту "Вялікай дваццаткі" - у Буэнас-Айрэс злятаюцца кіраўнікі краін-удзельніц. Крыху прыпозніцца толькі Ангела Меркель - борт канцлера Германіі праз гадзіну пасля вылету з Берліна развярнулі назад   з-за тэхнічных няспраўнасцяў. Тэмы саміту цалкам традыцыйныя - гандаль, лічбавая эканоміка, кліматычныя змены, устойлівае развіццё і гендарная роўнасць. Аднак галоўная інтрыга: ці атрымаецца бакам падпісаць сумеснае камюніке, калі дзяржавы такія далёкія ад адзінства поглядаў. Сярод асноўных канфліктаў - гандлёвая вайна ЗША з Кітаем, скандал з журналістам, забітым у саудаўскім консульстве і напружаныя адносіны з Расіяй з-за інцыдэнту ў Керчанскім праліве.