Адміністрацыя Кіраўніка дзяржавы ў лістападзе правядзе выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны

31 октября 2018

У першай дэкадзе месяца прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Так, заўтра ў Карэліцкім райвыканкаме вострыя і актуальныя пытанні грамадзяне змогуць абмеркаваць з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрасоб, начальнікам упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Крысцінай Побаль. У Клецкам райвыканкаме 2 лістапада прыём правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрасоб Рыгор Шлык. Выязныя прыёмы таксама пройдуць 5, 6, 8 і 9 лістапада. Запісацца можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян. Прыёмы пройдуць з 10 раніцы і да 13 гадзін.