9 беларусаў, пацярпелых у аварыі пад Нікалаевам, вярнуліся на радзіму

21 июля 2018

Ва ўкраінскіх бальніцах застаюцца трое нашых суайчыннікаў. Аб гэтым Агенцтву тэленавін паведамілі ва ўпраўленні нацыянальнай паліцыі па Нікалаеўскай вобласці.

І як паведамілі нашаму каналу ўкраінскія медыкі, стан двух пацярпелых, якія знаходзяцца ў бальніцы ў Нікалаеве, застаецца без змяненняў - сярэдняй ступені цяжкасці. А вось пацярпелы, які напярэдадні быў у вельмі цяжкім стане, паводле слоў дактароў, ідзе на папраўку. Ён зараз знаходзіцца ў бальніцы ў Крывым Возеры.

Нагадаем, трагедыя адбылася напярэдадні на трасе Кіеў - Адэса ля пасёлка Крывое Возера. У ДТЗ трапіў беларускі мікрааўтобус. Ён урэзаўся ў грузавік, які стаяў ля правага боку праезнай часткі. Кіроўца і чацвёра пасажыраў загінулі на месцы, яшчэ 12 чалавек атрымалі траўмы. Вадзіцель фуры затрыманы.