У Бразіліі пачаліся беспарадкі з-за забойства цемнаскурага

21 ноября 2020

Больш за тысячу мітынгоўцаў атакавалі супермаркет у бразільскім горадзе Порту-Алегры пасля таго, як ахоўнікі гандлёвага цэнтра забілі цемнаскурага. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам: адна з супрацоўніц магазіна паклікала ахову з-за таго, што наведвальнік нібы ёй пагражаў. Мужчына памёр ад атрыманых траўмаў. Кадры, апублікаваныя ў сацсетках, выклікалі пратэсты па ўсёй краіне. Людзі выступаюць пад вядомым ужо лозунгам: "Жыцці чорных важныя".