350 метраў нацыянальнага каларыту з'явіліся на сценах гаражнага кааператыва ў мікрараёне Курасоўшчына

28 мая 2020
Стылізаванае палатно стваралі вулічныя мастакі-графіцісты на працягу трох тыдняў і выкарысталі 350 балончыкаў з фарбай. Дробныя дэталі прамалёўвалі традыцыйнымі пэндзлямі. Арт-аб'ект сабраў у сабе элементы беларускай культуры і нашы дасягненні. Сярод малюнкаў можна зазначыць айчынны аўтапрам, Мірскі замак, і ў цэнтры экспазіцыі знаходзіцца сімвал Беларусі - грацыёзны зубр. Падобныя вулічныя арты ёсць таксама ў Маскоўскім, Заводскім і Фрунзенскім раёнах.