20.02.20! У мінскіх ЗАГСах свой саюз змацавалі 157 пар

20 февраля 2020
20.02.2020 - магія лікаў альбо як зрабіць дзень вяселля  незабыўным. Сёння асаблівы дзень для маладажонаў. У мінскіх ЗАГСах свой саюз змацавалі 157 пар. Шчаслівы момант будучыя мужы і жонкі вырашылі падмацаваць  сімвалічнай датай 20.02.2020. Нумаролагі  сцвярджаюць, што 4 двойкі ў ліку ўтвораць васьмёрку, якая сімвалізуе бясконцасць, што характэрна высокаму пачуццю закаханых. Больш за ўсё пар зарэгістравана ў сталічным Палацы шлюбаў - 35 новых сем'яў. У Маскоўскім раёне з'явіліся 23, а менш усяго сказалі адно аднаму "так" у Цэнтральным раёне - 4 пары. Найбліжэйшая прыгожая дата - ужо ў гэтыя выхадныя. У суботу 22.02.2020  у сталічных ЗАГСах пажэняцца 108  маладых.