14 кастрычніка беларуская дэлегацыя адправіцца на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Сочы

13 октября 2017

А сёння ў сталіцы ўдзельнікі міжнароднага форуму ва ўрачыстай абстаноўцы пачулі словы, сказаныя на дарогу, ад прадстаўнікоў улады. Таксама нашай камандзе ўручылі беларускі флаг, які яны пранясуць на афіцыйным адкрыцці фестывалю. Яно пройдзе ў нядзелю. А на працягу тыдня ўдзельнікі будуць прэзентаваць свае праекты і падзеляцца вопытам з замежнымі калегамі - фактычна выступяць у ролі паслоў сваёй краіны. Нагадаем, беларуская дэлегацыя аб'яднала 300 чалавек.

Дарэчы, сёлета сусветны моладзевы форум адзначае 70-годдзе. За гэты час удзельнікамі фестывалю сталі больш за 350 тысяч чалавек з усяго свету.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя