Яшчэ адно золата на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

13 июля 2014
Яшчэ адзін медаль у скарбонцы зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. Да трох залатых узнагарод, заваяваных напярэдадні, дадалася яшчэ адна. Таксама вышэйшай пробы. Гэтым разам не было роўных нашай жаночай байдарцы-двойцы ў складзе Маргарыты Цішкевіч і Марыны Ліцвінчук на дыстанцыі 200 метраў. Першынство кантынента прымае нямецкі Брандэнбург.