А. Лукашэнка: Навука стратэгічна значная для развіцця нашай краіны

24 января 2020
Навука  стратэгічна значная для развіцця нашай краіны. Гэта  напярэдадні заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з навуковай элітай Беларусі. З рук Кіраўніка дзяржавы новаспечаныя дактары навук і прафесары атрымалі дыпломы і атэстаты. Высокай увагай адзначаны 18 чалавек. Адкрыцці беларускіх навукоўцаў важна паставіць на службу эканоміцы: распрацоўкі не павінны застацца тэорыяй. Іх чакае рэальны сектар, медыцына, энергетыка.

Большасць адкрыццяў нашы навукоўцы прысвячаюць медыцыне

Сёння гэта кожная пятая навуковая праца. І гэта агульнасусветная практыка. У Беларусі новым даследаванням і распрацоўкам спрыяе пераабсталяванне галіны, што дазваляе атрымліваць прыкметны вынік - больш  чым 70 дысертацый па выніках мінулага года.

Сваім бачаннем развіцця навуковай сферы запрошаныя адкрыта падзяліліся з Прэзідэнтам. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў правесці вялікую сустрэчу для абмеркавання праблем беларускай навукі.