100 гадоў БССР. Наша гісторыя ў асобах - Стэфанія Станюта

13 декабря 2018

Наша гісторыя ў асобах ярка адлюстраваная і ў новым праекце Агенцтва тэленавін, прысвечаным 100-годдзю БССР. Ён стартаваў напярэдадні, у першых частках мае калегі ўспаміналі пра моцныя мужчынскія вобразы - Кірыла Арлоўскага і Пятра Машэрава. Аднак у частцы, прэм'еру якой мы пакажам ужо зараз, яна прысвечана Стэфаніі Станюце. Мы ўбачым гісторыю краіны скрозь шматгранную хрустальную прызму вялікага таленту жанчыны, на долю якой выпалі клопаты, што не па плячы і большасці мужчын. Але яна прайшла скрозь выпрабаванні, набіраючыся ў іх шчырасці і глыбіні для сваіх роляў. Такім чынам, народная артыстка - наша Стэфанія Станюта.