У Мінску працягваецца рэканструкцыя трамвайных пуцей

8 октября 2013

Зараз асноўныя працы ідуць на розных участках вуліцы Якуба Коласа: ад Чырвонай да Дарашэвіча, ад Хмяльніцкага да Калініна і ад Бялінскага да Валгаградскай. Агульная працягласць рэстаўраваных пуцей - больш за паўтара кіламетра.


Андрэй Іларыёнаў, намеснік дырэктара ДУ Сталічны транспарт і сувязь: Падчас рэканструкцыі, як вы бачыце, выкарыстоўваецца бясшпальны метад. Таксама будуць зробленыя астраўкі бяспекі для пасажыраў. Гэта значыць, яны змогуць ажыццяўляць пасадку-высадку ўжо не на праезнай частцы. У некаторых месцах будуць прадугледжаныя навесы.


Пачатыя работы будуць завершаны сёлета. А ў 2014 плануецца абнавіць трамвайныя пуці на вуліцы Казлова - на ўчастку ад Бядулі да Батанічнай.