Чаму ў Беларусі ў гэтыя дні ўспамінаюць народнага паэта, перакладчыка, крытыка, кінасцэнарыста Аркадзя Куляшова

4 февраля 2024

Вундэркінд беларускай літаратуры! Свае першыя радкі ён злажыў у чатыры гады, у 12 упершыню надрукаваўся ў газеце, у 15 выпусціў зборнік паэзіі, а ў 16 перакладаў на мову Пушкіна і Лермантава.

Сёння ў Беларусі ўспамінаюць народнага паэта, перакладчыка, крытыка, кінасцэнарыста Аркадзя Куляшова. У гэты дзень у 1978-м у санаторыі ў Нясвіжы яго не стала. Паэт сышоў, не дажыўшы ўсяго два дні да свайго 65-годдзя.

Творы Куляшова - частка абавязковай школьнай праграмы. Яны перакладзеныя на 33 мовы свету. Але ёсць ён асаблівыя рыфмы - частка поп-культуры 70-х-80-х гадоў. Якія радкі і сёння з настальгіяй успамінае саюзная моладзь тых гадоў? Даведаемся ў рэпартажы Вольгі Мядзведзь. 

Уладзіслаў Місевіч, заслужаны артыст БССР, саліст ВІА "Песняры" (1968-1992 гг.), заснавальнік ВІА "Беларускія песняры":

Спалучэнне Куляшоў, Лучанок, Мулявін, Барткевіч - ну гэта ж проста! Гэта ўнікальны выпадак!

Радкі Аркадзя Куляшова, якія спяваюць найчасцей. Колькі бацькоў назвалі сваіх дачок Алесямі пасля выхаду гэтай песні. Будучы народны паэт напісаў верш "Бывай" ва ўзросце 14 гадоў. А гераіня - сапраўдная Алеся, у якую хлопчык быў вельмі закаханы і пранёс гэта пачуццё праз усё жыццё і сваю паэзію.

Гісторыя пра непадзельнае каханне адгукалася ў сэрцах моладзі. Хто з савецкіх падлеткаў сёння не ўспомніць мелодыю з першых нот? А кранальныя радкі напявалі нават касманаўты на арбіце. Хіту ўжо больш за паўвека, але і сёння ён ў праграме сучасных "Песняроў".

1972 год. "Песняры" ў так званым бане, пасля гастрольнага скандалу. Канцэртаў, тэле- і радыёзапісаў няма, да і ўвогуле вырашаецца далейшы лёс існавання ВІА. (Так, і такое было). Песня стала выратавальнай для артыстаў, з-за яе калектыў зноў у афішах.

З "Александрыны" і "Алесі" пачалася "Песняроўская" лірыка і цыкл імянных шлягераў (гэты дуэт пазней дадала "Вераніка"). Трыа песень паказала іншых "Песняроў" - сентыментальных, кранальных. Хіты адкрылі і новую асобу ў складзе ансамбля. 

Вольга Брылон, музыкавед, аўтар кніг аб жыцці У. Мулявіна і творчасці ВІА "Песняры":

Гэта была яго другая праца пасля "Александрыны". Ён быў толькі год тады яшчэ ў ансамблі і ўжо пачынаў набіраць абароты як вядучы саліст "Песняроў". З’явілася "Алеся" - яшчэ адзін шэдэўр, які праспяваў Барткевіч, і менавіта голасам Барткевіча агучана гэтая песня, яна атрымала вялікую папулярнасць у Савецкім Саюзе. Ігар Міхайлавіч расказваў, што ён працаваў разам з Куляшовым над гэтай песняй, гэта быў тандэм.

"Алеся", а ў арыгінале верш "Бывай", надала іншую славу і Аркадзю Куляшову, да таго моманту ўжо народнаму паэту. Дарэчы, ён і сам добра спяваў. Хлопчык з вёскі Саматэвічы Магілёўскай вобласці нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У доме была вялікая бібліятэка і нават адзіны на ўсю вёску грамафон, якому ён з маленства падпяваў. Там і прайшло знаёмства з Аляксандрай Карыткінай, старэйшай за яго на два гады. Сувязь са сваім юнацкім каханнем Аркадзь Куляшоў не страчваў, дасылаў ёй лісты, а ў іх і вершы - паэту спадабаўся літаратурны густ дзяўчыны. Праз 10 гадоў Куляшоў усё ж вырашыў сустрэцца з Алесяй.

Уладзіслаў Місевіч, заслужаны артыст БССР, саліст ВІА "Песняры": (1968-1992 гг.), заснавальнік ВІА "Беларускія песняры":

З хваляваннем падыходзіць да паштамта, ля аднаго акенца ўбачыў старую, пабітую жыццём жанчыну. І нічога лепей не прыдумаў, яку ўцячы з гэтага паштамта.

На той момант Аркадзь Куляшоў ужо быў вядомым паэтам: выпускніком Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума і Мінскага педінстытута, супрацоўнікам газеты "Чырвоная змена", членам Саюза савецкіх пісьменнікаў і аўтарам некалькіх выдадзеных зборнікаў.

А ў хуткім часе пачалася вайна... Ён быў у Хоцімску, сям’я ж у сталіцы. Калі прыехаў у Мінск, не знайшоў тут родных, ад жаху падзей атрымаў першы інфаркт. Пешшу Куляшоў дабраўся да Оршы, адтуль добраахвотнікам пайшоў на фронт. Працаваў карэспандэнтам ў армейскай газеце "Знамя Советов" і пісьменнікам Беларускага штаба партызанскага руху.

Ірына Князева, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры:

Ваяваў ён на перадавой і, канешне, перш за ўсё быў ваенным хранікёрам, летапісцам вайны. Уласна кажучы, удзень на перадавой, а ўначы ў зямлянцы ў цемры ён пісаў і артыкулы, і свае вершы. З раніцы ён зачытваў байцам радкі з верша "Ліст з палону", і яны літаральна рваліся ў бой, каб адпомсціць за тую дзяўчыну. Знакамітая паэма, самая выбітная паэма часоў вайны - "Сцяг брыгады" - з’явілася восенню недзе ў кастрычніку 1942 года.

За "Сцяг брыгады" пасля вайны Аркадзь Куляшоў быў удастоены Сталінскай прэміі I ступені, а атрыманыя грошы патраціў на будаўніцтва новага дома бацькам замест спаленага фашыстамі. Дарэчы, вяртаючыся да "Песняроў"… У іх рэпертуары быў куляшоўскі твор часоў вайны - "Балада аб чатырох заложніках" (пра Бацьку Міная). Яе рукапісны арыгінал на пажоўклых лістках ваеннага нямецкага ўліковага часопіса знайшлі каля года таму.

Аркадзь Куляшоў стварыў не толькі класіку беларускай літаратуры і эстраднай песні, а і залаты фонд айчыннага кіно. Амаль дзесяцігоддзе працаваў на Нацыянальнай кінастудыі. Ім напісаны тры сцэнарыі. Самы вядомы (у суаўтарстве) - да стужкі "Чырвонае лісце". Тады фільм стаў бестселерам і лідарам пракату - за год яго паглядзелі больш чым 33 млн гледачоў.

Аркадзь Куляшоў быў і выбітным грамадскім дзеячам: з 1947-га і да апошніх дзён свайго жыцця выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.