У Аліны Гарнасько - золата этапа Кубка свету па мастацкай гімнастыцы!

25 марта 2024

Беларуская грацыя зноў лепшая на планеце! Аліна Гарнасько перамагла на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Грэцыі. Беларуска паказала ў практыкаванні са стужкай лепшы вынік, апярэдзіўшы ўсіх саперніц. У актыве беларускай прымы мастацкай гімнастыкі таксама бронзавая ўзнагарода ў індывідуальным мнагаборстве!