У мінулыя выхадныя ў Мінскай вобласці пад коламі аўто загінулі тры пешаходы

28 октября 2019
Ва Уздзенскім раёне "рэно" збіла мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы. Такая ж сітуацыя і ў Слуцкім. Там пад колы машыны трапіла жанчына. А пад Мінскам вадзіцель не заўважыў мужчыну на пешаходным пераходзе. Усе ДТЗ здарыліся ў цёмны час. Пешаходы не былі пазначаныя флікерамі.