Агляд спартыўных падзей Мінскай вобласці ў рубрыцы Матчбол

10 июня 2013

Мінчанка пакарала корты Парыжа, а вось французскія спартсмены ў Мінску наадварот не вызначыліся. Валейбалістаў салігорскага Шахцёра чакаюць змяненні ў трэнерскім штабе, а футбольныя каманды рэгіёну рыхтуюцца да старту другога круга чэмпіянату без кадравых перастановак. Агляд спартыўных падзей Мінскай вобласці ў рубрыцы Матчбол.


Пяць перамог, у якіх Вікторыя прайграла толькі адзін сэт, плюс высокі працэнт пападання першай падачы выклікалі аптымізм перад паўфінальным матчам з Марыяй Шарапавай. Аднак статыстыка была супраць мінчанкі: на грунтавых кортах расіянка выйгравала ў Вікторыі двойчы. Дзеючая пераможца Ралан Гарос занадта ўпэўнена бярэ першы сэт 6:1, і словы бацькі Марыі, маўляў, Маша можа гуляць нараўне з Надалем, ужо не выклікалі ўсмешкі.


Ды вось і Вікторыя не супраць паспаборнічаць з іспанцам - другі сэт 2:6 на карысць беларускі. У трэцім мінчанка саступала па геймах 2:5, але неверагоднае вяртанне ў гульню - Азаранка адыграла 4 матчболы. Гэта атака стала халодным душам для Шарапавай, таму ў канцы расіянка згуляла больш чым уважліва 6:4 і 2:1 па сэтах. Марыя выйшла ў фінал.


У вырашальным матчы Шарапава саступае Серэне Уільямс і прапускае Азаранку на другі радок сусветнага рэйтынгу. Наперадзе Уімблдон.


Ужо да кастрычніцкага чэмпіянату свету ў Казахстане ад шлема пазбавяцца па адной прычыне - у Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра прымуць удзел баксёры-прафесіяналы. Запомніцца чэмпіянат і чарговым спрэчным рашэннем: Сяргей Карнееў, як і на Алімпіядзе ў Лондане, павінен быў выходзіць у паўфінал, але зноў суддзі не пусцілі.


Арганізацыяй чэмпіянату ўсе засталіся задаволеныя - Мінск чарговы раз пацвердзіў сваю гатоўнасць прымаць самыя буйныя сусветныя спаборніцтвы. У медальным заліку перамаглі расіяне, другая - Ірландыя, трэцяя Украіна. Адзначым няўдалае выступленне французаў - адна бронзавая ўзнагарода.


Выступленне каманды прызналі няўдалым - у сезоне гарнякі не заваявалі ніводнага тытула. У фінале чэмпіянату мінскі Будаўнік перайграў Шахцёр 3:2. У розыгрышу Кубка гарнякі прайгралі на стадыі паўфіналу.


Пажадаем удачы трэнеру ў рабоце з нацыянальнай зборнай. У верасні каманда выступіць на чэмпіянаце Еўропы.