Дзень электратранспарту прайшоў у "Вялікім камені"

16 июля 2021

Дзень электратранспарту сёння прайшоў у індустрыяльным парку  "Вялікі камень". Аўтамабілі, веласіпеды, скутары і аўтобусы на электрычным хаду - не проста сродак перамяшчэння, а транспарт заўтрашняга дня.  Пераход на экалагічна чыстыя машыны дазволіць знізіць негатыўны ўплыў на прыроду. Аб сваім намеры адмовіцца ад выпуску аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання ўжо аб'явілі найбуйнейшыя аўтаканцэрны. І Беларусь  таксама на экахвалі! Курс на экалогію падтрымліваецца на самым высокім узроўні. 

Аб перспектывах развіцця зялёных аўто ў нашай краіне даведвалася Аліна Лапо (відэа).