Кінолагі знайшлі маркі ЛСД у паштовых адпраўленнях

27 сентября 2019

Забароненыя пасылкі. 750 марак ЛСД з Польшчы знайшлі ў адпраўленнях у адрас жыхара Мар’інай Горкі. Ліст выявілі кінолагі мытні ў Нацыянальным аэрапорце, дзе і правяралі бандэроль. Дурман быў шчыльна запакаваны ў вакуумны пакет. Праз некалькі дзён падобны канверт прыйшоў і ў адрас дзяўчыны са Смалявіцкага раёна. Па фактах незаконнага перамяшчэння наркотыку праз мяжу заведзеныя крымінальныя справы.