Сасновіч і Сабаленка - у чвэрцьфіналах прэстыжных турніраў у Брысбене і Шэньчжэне

3 января 2018

Аляксандра Сасновіч у чвэрцьфінале турніру ў Брысбене. Паўгадзіны таму ў Аўстраліі завяршыўся паядынак беларускай тэнісісткі з эстонкай Анет Контавейт. Першы сэт Саша саступіла 1:6, але затым узяла сябе ў рукі і перамагла 7:6, 6:3. На чарзе ў нашай тэнісісткі - францужанка Алізэ Карнэ. Адзначым, прызавы фонд турніру серыі "Прэм'ер" складае 894 000 долараў.

Нагадаем, яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка год адкрыла добрым выступленнем на турніры ў кітайскім Шэньчжэне - беларуска тут таксама ў чвэрцьфінале. Заўтра Сабаленка выйдзе на корт з пераможніцай супрацьстаяння Сімоны Халеп і Дуань Ін'ін.