Мінімальны заробак у Мінску не павінен быць меншым за 250 долараў у эквіваленце

13 января 2014

Сёння мэр горада, прафсаюзы і прадстаўнікі Рэспубліканскай асацыяцыі прамысловых прадпрыемстваў падпісалі адпаведнае пагадненне. Акрамя заробкаў, дакумент закранае і іншыя сферы: ахову працы, экалогію, барацьбу з беспрацоўем і развіццё прамысловасці, сферы паслуг і прадпрымальніцкай дзейнасці. Усяго дакумент складаецца з сямі раздзелаў. Але самы важны пункт, на думку спецыялістаў, пра заработную плату.


Нагадаем, падпісанне такога дакумента ў сталіцы стала ўжо традыцыйным. У адноўленым фармаце яго падпісваюць раз на тры гады.