"Самабытныя вобразы сучаснасці" дэманструюць на выставе ў Мінску

2 ноября 2019

Традыцыйныя рушнікі, народнае аддзенне, а таксама ўнікальныя абрусы. "Самабытныя вобразы сучаснасці" дэманструюць на выставе ў Мінску. Сталічныя майстры прэзентуюць свае вырабы ў розных тэхніках - ад вязання кручком да балгарскай вышыўкі, а таксама дзеляцца з гасцямі творчым скарбам сваіх продкаў. На выставе можна азнаёміцца з экспанатамі першай паловы ХХ стагоддзя, якія адлюстроўваюць самабытную творчасць нашых продкаў.

Убачыць "Самабытныя вобразы сучаснасці" можна ў сталічнай бібліятэцы імя Багушэвіча на працягу месяца.