У Палацы Рэспублікі пачалася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Беларусі

9 января 2018

Гэтымі хвілінамі ў Палацы Рэспублікі пачалася цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і cпецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Гэтыя кадры мы атрымліваем прама зараз. Паводле добрай традыцыі ў гэтыя калядныя дні Кіраўнік дзяржавы асабіста ўшаноўвае тых, хто сваёй працай, самааддачай і ўпартасцю зрабіў нашу краіну багацейшай духоўна і маральна. Сярод лаўрэатаў - урачы, свяшчэннікі, аўтарскія калектывы. 

Узнагароду ад Кіраўніка дзяржавы за стварэнне дакументальнага цыкла "Справа жыцця" атрымаюць і нашы калегі - аўтарскі калектыў Агенцтва тэленавін. Гэта Антаніна Станкевіч, Аляксандр Атрашэўскі і Руслан Туркоў.