Заўтра ў Мінску адкрыецца XXVI Міжнародная кніжная выстава

5 февраля 2019

Аб’яднаць кнігі і сучасныя тэхналогіі. Гэта адна з задач, якую паставілі перад сабою арганізатары XXVI Міжнароднай кніжнай выставы. Форум адкрыецца ў Мінску заўтра. Падзея абяцае вялізную колькасць свежай літаратуры, праектаў і нават друкаваную прадукцыю да ІІ Еўрапейскіх гульняў на розных мовах. Дарэчы, толькі за мінулы год у Беларусі выпушчана 600 выданняў на англійскай мове.

Мінскі міжнародны кірмаш пройдзе пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага ў выставачным комплексе "БелЭкспа". На трох тысячах квадратных метраў будзе выстаўлена амаль трыста экспанентаў.