Колькасць ахвяраў магутнага снегападу на паўночным усходзе ЗША расце

21 ноября 2014

Загінулі ўжо 10 чалавек. У асноўным гэта жыхары штата Нью-Ёрк. У большасці выпадкаў прычына смерці - пераахаладжэнне. Снежная бура выклікала і транспартны калапс: за апошнія дні ў рэгіёне выпала да 2 метраў ападкаў. У аэрапорце Бафала адмянілі каля 40% рэйсаў. Не лепшая сітуацыя і на аўтамагістралях. У штаце Нью-Ёрк праз снежныя завалы ўвялі надзвычайнае становішча. На дапамогу аўтамабілістам адпраўленыя вайскоўцы Нацгвардыі.