Заўтра на "Беларусь 1" новая серыя народнага шоу талентаў "Я магу!"

6 марта 2015

Малюнкі святлом, сеансы ментальнай магіі і мыльныя бурбалкі ў чалавечы рост. Заўтра ў 19:00 новая серыя народнага шоу талентаў "Я магу!". Свае магчымасці ў 6-м паўфінале пакажуць не дзесяць, а дзевяць канкурсантаў з розных куткоў краіны. Дарэчы, у суботу ўвечары адразу два нумары з Віцебска. Падтрымаць сваіх землякоў можна будзе пасля заканчэння першай часткі шоу. Аб старце тэлефоннага галасавання традыцыйна аб’явіць вядучы "Панарамы". Аддаваць свае галасы пасродкам тэлефонных званкоў і СМС можна на працягу 30 хвілін.

За ходам галасавання ў рэжыме рэальнага часу сачыце на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by у спецыяльным раздзеле шоу "Я магу!". Там жа можна больш даведацца аб паўфіналістах - іх фота і візітоўкі, а таксама парадкавыя нумары размешчаныя ў свабодным доступе.